Instagram VK OK YouTube
Забронировать дом охотника

— Вельмі прыемна бачыць вынікі сваёй працы, — гаворыць лесавод Бярэзінскага лясгаса Аксана Каравая. – А тут яны навідавоку. У зямлю кладзеш маленькае насенне, а потым дзень за днём назіраеш, як развіваюцца, растуць саджанцы, пераўтвараюцца ў дрэўцы, кветкі. А колькі яшчэ трэба прыкласці клопатаў і старання, каб кволая раслінка стала пышным кустарнікам ці яркай петуніяй! Аб нястомнай штодзённай працы лесавода Аксана Мікалаеўна сціпла замоўчвае. Толькі ёй і яе калегам па лясной галіне вядома, як патрэбна гадаваць, паліваць, акучваць, абараняць ад пустазелля зялёных выхаванцаў гадавальніка…

DCS001

А вопыту ў гэтай справе ў Аксаны Мікалаеўны дастаткова, бо ўжо на працягу амаль 15 гадоў яна шчыруе ў базісным гадавальніку Бярэзінскага лясгаса, плошча якога складае 27 гектараў. Штогод тут вырошчваецца каля 20-30 тысяч адзінак дэкаратыўна-пасадачнага матэрыялу. Асартымент разнастайны — хваёвыя культуры з розным адценнем хвоі: ад блакітнага да залацістага, дэкаратыўныя ліставыя кустарнікі ў асартыменце – барбарысы, ядловец, спірэя і інш., больш за 5 формаў туй, кветкі розных найменняў. — Наша прадукцыя дэманструецца на розных пляцоўках, — з гонарам распавядае Аксана Мікалаеўна. – Так, мы ўдзельнічалі ў абласных “Дажынках”, летась у Барысаве, сёлета – у Чэрвені, часта бываем у Мінску на выставах-продажах і, зразумела, удзельнічаем у раённых кірмашах.

Механічную апрацоўку саджанцаў вядзе лесавод з 27-гадовым стажам Жанна Стасевіч

— Разам са мной, — дадае жанчына, — шчыруюць Таццяна Казак, яна наш брыгадзір, лесаводы Вольга Пятрова, Святлана Савіцкая, Жанна Стасевіч, трактарыст Васілій Шклейнік. Калектыў наш зладжаны, дружны, а, вядома ж, атмасфера, якая пануе ў калектыве, таксама станоўча ўплывае на добрыя вынікі агульнай справы.

Вольга Пятрова, Таццяна Казак, Святлана Савіцкая падрыхтоўваюць дэкаратыўны пасадачны матэрыял для далейшай рэалізацыі

Березинская Панорама

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.