Instagram VK OK YouTube
Забронировать дом охотника

DSC 0670

Лес для Вячаслава Бандарчыка – не проста месца працы. У лесе спалучыліся і яго лёс, і лёс яго бацькі, і клопаты, і натхненне… Вячаслаў Міхайлавіч чвэрць стагоддзя шчыруе лесніком у Пагосцкім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса. Так сталася, што калі яго бацька Міхаіл Іванавіч пайшоў на пенсію, ён, як прадстаўнік маладога пакалення, прыйшоў на дастойную яму замену, што з цягам часу паказаў сваёй стараннай добрасумленнай працай. Дарэчы, бацька Вячаслава, прарабіўшы лесніком тры дзесяцігоддзі (тут жа, у Пагосцкім лясніцтве) змог перадаць сыну частку свайго вялікага вопыту, ведаў і сакрэтаў лясной прафесіі. Вячаслаў Міхайлавіч — і ляснік, і вальшчык, і трактарыст. Ён заўсёды пры справе: трэба разбіраць буралом – бярэ ў рукі пілу; працуе і на валцы лесу, і на падрыхтоўцы глебы для пасадкі маладых насаджэнняў… Работы ў лесе заўсёды хапае. Неаднаразова за шматгадовую плённую працу Вячаслаў Міхайлавіч адзначаўся заслужанымі ўзнагародамі. Сёлета таксама — у Дзень прафесійнага свята ён удастоены граматы Бярэзінскага лясгаса.

Алена ГРОМАВА. Фота аўтара.

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.