Instagram VK OK YouTube
Забронировать дом охотника
“... І маладзею душой”

Здалося, у гэты дзень і сонца ззяла па-асабліваму цяплей, нібы па заказу. І па-асабліваму святочная атмасфера панавала ў Бярэзінскім лясгасе. Тут віншавалі чарговага юбіляра – рамшчыка вытворча-майстарскага ўчастка “Беразіно” Уладзіміра Новікава.

Дакладней, Уладзімір Фёдаравіч – не толькі рамшчык, па сумяшчальніцтве ён яшчэ і майстар такарнай дзейнасці. Яго майстэрству і працаздольнасці можна пазайздросціць, а ён проста ўсё жыццё займаецца любімай справай.

Родам Уладзімір Фёдаравіч з вёскі Пагост. Пачынаў свой працоўны шлях яшчэ ў калгасе “Камунар” (цяпер ААТ “Пагосцкі”). Потым жыццёвая дарога прывяла яго ў Бярэзінскі лясгас, доўгі час працаваў на МВУ “Кукарава”.

- Вопыт не прыходзіць сам па сабе нікому, - гаворыць 60-гадовы юбіляр. - Гледзячы на іншых, ва ўзаемадзеянні, пры падтрымцы штодзень ты набіваеш, як кажуць, руку і набываеш той самы вопыт, які становіцца тваёй неад’емнай часткай. Наогул спецыяльнасць рамшчыка мы пацвярджаем раз у пяць гадоў на курсах павышэння кваліфікацыі. А спецыяльнасць токара я набываў у Барысаўскім профтэхвучылішчы, замацоўваў набытыя веды ў час практыкі на заводзе “Інтэграл”, і на “Белазе”, і ў сельскай гаспадарцы...

Наогул агульны працоўны стаж Уладзіміра Фёдаравіча ў сельскай гаспадарцы – гадоў 15, а ў лясной галіне - ужо больш за два дзесяцігоддзі.

- Выгадавалі з жонкай сына і дачку, - дадае Уладзімір Фёдаравіч. – Цяпер радуемся ўнукам. Іх у нас чацвёра. Калі прыязджаюць у госці, гуляю з імі ў футбол, нават маладзею душой...

За сваё майстэрства, бездакорную шматгадовую  працу Уладзімір Фёдаравіч неаднойчы быў адзначаны граматамі адміністрацыі Бярэзінскага лясгаса і Ганаровымі граматамі Бярэзінскага райвыканкама, двойчы быў занесены на раённую Дошку гонару. А сёлета ўручылі Ганаровую грамату Мінскага ДВЛГА, шчыра шанавалі ў працоўным калектыве, са святочнымі пажаданнямі і кветкамі з нагоды 60-годдзя.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.