Instagram VK OK YouTube
Забронировать дом охотника
У разгары - сезон нарыхтоўкі шышак

У лясніцтвах Бярэзінскага лясгаса зараз у самым разгары нарыхтоўка cасновых и яловых шышак.

Як паведаміла інжынер па лесаўзнаўленні і меліярацыі лясгаса Вераніка Стасевіч,  сёлета паводле агульнага планавага задання трэба нарыхтаваць 30 тон сасновых і 10 тон яловых шышак.

Прынамсі, да кожнага лясніцтва даведзена планавае заданне ў 4 тоны сасновых і яловых шышак. Па дадзеных на 11 студзеня, у лідарах з паказчыкам у 3 тоны – лесаводы Дзмітравіцкага лясніцтва (ляснічы Максім Валасевіч), а таксама Любушанскага (ляснічы Аляксандр Юрчанка) і Брадзецкага (ляснічы Дзмітрый Мяшалкін). У Любушанскім назбіралі 1 тону 800 кілаграмаў, у Брадзецкім лясніцтве – 1 тону 300 кілаграмаў.

- Нарыхтоўчы сезон мы пачалі ў другой дэкадзе снежня, у перыяд маразоў, - гаворыць начальнік базіснага лесагадавальніка Аляксандр Вайтовіч, - і працягнецца ён да красавіка. У бярэзінскіх лясах пераважаюць хваёвыя пароды дрэў, елак значна менш. Елка пладаносіць адзін раз у 5-7 гадоў, таму яе насення стараемся нарыхтаваць як мінімум на 5 гадоў, каб было дастаткова на лесаўзнаўленне. У параўнанні з мінулым годам ураджайнасць яловых шышак сёлета, можна адзначыць, лепшая.

У адным з памяшканняў сушылкі, дзе шчыльным дываном ляжаць cасновыя шышкі, стаіць незабыўны ўстойлівы водар жывіцы.

Працэс нарыхтоўкі насення сасны і елкі сезонны, аднак уключае шмат ступеняў. Адзін з галоўных этапаў – сушка шышак. Іх размяшчаюць у спецыяльнай камеры па 450 кілаграмаў, дзе яны знаходзяцца пэўны час пры тэмпературы 50-55 градусаў (не вышэй!). Там шышкі прымусова раскрываюцца, каб вызваліць насенне-крылаткі. Дарэчы, вельмі важна не перагрэць шышкі, бо перагрэтае насенне страчвае сваю ўсходжасць.

“Крылатаму”  насенню даводзіцца  прайсці праз выпрабаванні ў гравітацыйным барабане, потым  праз рашотчаты сепаратар насенне ачышчаецца ад смецця. Пад уздзеяннем штучнага ветру слабое насенне выбракоўваецца, а моцнае ідзе на дасушку і фасоўку. Захоўваюцца будучыя саджанцы ў вялізных шкляных бутлях.

- З адной тоны шышак мы звычайна атрымліваем ад 10 да 15 кілаграмаў чыстага насення, - дадае Аляксандр Мікалаевіч. - Вясной частку з іх абавязкова пасеем у пітомніку, каб праз некалькі гадоў высадзіць новы бор або ельнік.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Полезная информация

Объявления

1. Березинский лесхоз реализует 

Наименование Цена c НДС
Мёд натуральный (за 1 кг)  от 13,20 руб.
Пиломатериалы по прайсу (за м3)       от 126 руб.
Лесоматериалы по прайсу (за м3)  от 70 руб.
Дрова по прайсу (за м3)  от 18 руб.
Прочая продукция по прайсу (за м3)  от 8,4 руб.
Продукция питомника по прайсу (за шт.)  от 6 руб.
Тел: (01715) 67409, 67407

2. График работы ПМУ Березино

День недели
Время работы
Понедельник - воскресенье            08:00 - 17:00
Тел: +375 29 7333222

Приобрести продукцию лесхоза можно за наличный и безналичный расчет.

Питомник лесхоза

Питомник лесхоза

Пиломатериалы

Пиломатериалы

Столовая лесхоза

Столовая лесхоза

Мёд натуральный

Мёд натуральный

Государственное лесохозяйственное учреждение Березинский лесхоз.