Бярэзінцы чэрпалі мёд поўнай лыжкай
- Подробности
-
Опубликовано: 26 августа 2019
«Калі чэрпаць мёд, дык поўнай лыжкай». Пад такім дэвізам упершыню прайшло раённае свята драўлянай лыжкі і мёду.
Яго наладзілі для бярэзінцаў не толькі раённыя майстры, але і работнікі цэнтра культуры, бібліятэкі, рабочай групы па стварэнні музея. Яны запрасілі на мерапрыемства пчаляроў, што наладзілі продаж і дэгустацыю салодкай прадукцыі, народнага майстра Беларусі, слаўнага разьбяра па дрэве Яўгена Паўлавіча Осіпава, які падзяліўся сакрэтамі свайго майстэрства. Гэта не ўсё, чым здзівіла і парадавала бярэзінцаў свята мёду і лыжкі.
Падрабязней чытайце ў адным з нумароў раёнкі.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.
Адным з асноўных удзельнікаў свята быў і ДЛГУ "Бярэзінскі лясгас". На здымку: намеснік дырэктара Віталь Тадэвушавіч Умінскі і памочнік ляснічага Бярэзінскага лясніцтва Ганна Анатольеўна Гемская.