Шмат цікавага і карыснага даведаліся рабяты ад ляснічага Ільі Тарановіча, які правёў займальную экскурсію па сваім лясніцтве.
Ён расказаў дзецям аб Багушэвічскім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса, лясных прафесіях, паказаў тэхніку і прылады лясной гаспадаркі, сістэму відэасачэння за лесам ад пажару.
Акрамя таго, рабяты былі запрошаны на Тыдзень лесу, каб пасадзіць маладыя дрэўцы і ўнесці свой уклад у прыроду.