- Подробности
-
Опубликовано: 19 июня 2020
В лесхозе приступили к первой откачке пчелиного меда. На данный момент уже откачали 200 килограмм. В текущем году планируется заготовить две тонны товарного меда. Мед можно приобрести в столовой лесхоза. Стоимость одного килограмма 9 рублей 46 копеек с НДС.
В лесхозе имеется сто пчелосемей. Пасека лесхоза расположена на территории Орешковичского лесничества.
Телефоны для справок: промышленный отдел 67407, столовая 67219, склад 67217
- Подробности
-
Опубликовано: 15 июня 2020
Во вторник, 16 июня 2020 года, состоится “прямая телефонная линия” с директором лесхоза Сергеем Владимировичем Чемко. Задать интересующие вопросы директору можно будет по телефону 801715-6-67-77 с 14.00 до 15.00 часов.
- Подробности
-
Опубликовано: 12 июня 2020
Гэтыя словы я пачула ад выпускніка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно» Алега Казлова напярэдадні выпускнога балю.
Менавіта ў гэтай навучальнай установе выпускнікі пасадзілі алею з 20 вечназялёных туй, 13 з якіх падарылі школе бацькі хлопчыка — Ігар Казлоў і Наталля Шмарлоўская (яны займаюцца раслінаводствам і працуюць на запраўцы), а астатнія былі набыты ў пітомніку ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас».
Па словах дырэктара навучальнай установы Святланы Абрамовіч, тут ужо даўно мелі намер замяніць звычайную драўляную агароджу на жывую. Таму з задавальненнем падтрымалі жаданне вучняў пакінуць аб сабе добрую памяць. Новыя расліны будуць пасаваць стылю ландшафтнага дызайну шко лы, над якім шмат гадоў працуе Людміла Макарэвіч, настаўніца геаграфіі і кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Ландшафтны дызайн у школе».
Сёлетнім выпускнікам не пашанцавала пакружыць у развітальным школьным вальсе, паколькі ў сувязі з пандэміяй масавае мерапрыемства мела іншы фармат. Затое менавіта выпускнікі-2020 першымі паклалі пачатак новай добрай карыснай традыцыі.
Дарэчы, сёлета настаўнікі ўстановы развітваюцца з атрадам слаўных юных эколагаў, дзякуючы руплівым рукам якіх школа набыла самы лепшы ў раёне знешні выгляд, ганарыцца багаццем відаў раслін і дрэў круглы год, а таксама перамогамі ў конкурсах рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый устаноў адукацыі.
— Я таксама, як тата і матуля, бясконца ўлюбёны ў кветкі, у расліны, у лес, — гаворыць Алег. — Мне падабаецца нават кожная зялёная галінка. І мне хочацца ўнесці свой уклад у азеляненне нашай планеты і захаванне яе зялёных багаццяў.
Матэрыял з партала Беларускай лясной газеты, аўтар: Алена ГРОМАВА, фота аўтара